Менскі выкладчык распрацаваў б-ч-б шпалеры для Android

Цяпер можна ўчыніць невялічкую віртуальную рэвалюцыю ў сваім смартфоне, які працуе на Android: на GooglePlay з’явіліся першыя 3D бел-чырвона-белыя шпалеры. У адрозненні ад нацыяльнага сцяга, на гугл-маркеце даволі даўно існуе чырвоны-зялёны 3D сцяг і мае не мала карыстальнікаў.

Стварыць канкурэнцыю чырвона-зялёнаму ў мабільніках наважыўся 28-гадовы выкладчык тэхнічных дысціплін Аляксей, які за некалькі вечароў з дапамогай сябра напісаў просты бясплатны дадатак.

Мноства такога кшталту заставак абсалютна рознага ўзроўню і якасці даўно існуюць амаль для ўсіх настольных OS: для мабільных жа усё толькі пачынаецца.

«У школе мяне вучылі любіць і паважаць нашу гісторыю, пагоню і бел-чырвона-белы сцяг. Зараз зацікавіўся праграмаваннем пад Android і захацелася зрабіць нешта некамерцыйнае, сацыяльнае, для душы», — кажа хлопец.

Сцягнуць шпалеры можна тут.  

Беларускія праграмісты актыўна ствараюць бясплатныя дадаткі пад Android, якія арыентаваныя на нашу мясцовасць: існуе нават пакет для перакладу ўсёй сістэмы на беларускую. З iOS не ўсё так аптымістычна, у ім дагэтуль няма беларускай раскладкі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0683 seconds.