Да галадоўкi ў Жодзіна далучылася яшчэ тры чалавекi
Сёньня дзевяты дзень галадоўкi моладзi, якую распачалi 25 траўня чатыры актывiсты ў Жодзiна. 28 траўня да галадоўкi далучылася два прадстаўнiкi, а 29-га - яшчэ пяць моладзевых актывiстаў.
1 чэрвеня, у дзень абароны дзяцей, прадстаўнiкi Маладога Фронту, беларускай iнтэлегенцыi i дэмакратычнага руху перадалi зварот у мiнiстэрства адукацыi з патрабаваньнямi аднавiць незаконна адлiчаных навучэнцаў i спынiць дзяржаўны тэрор у дачыненьнi да моладзi. У мiнiстэрстве паабяцалi, што сёньня ж высьвятляць гэтую праблему, у прыватнасьцi правядуць дасьледваньне па незаконным адлiчэньнi Сяржука Мурашкi. Але да гэтага моманту няма нiякай рэакцыi з боку кiраўнiцтва каледжу.
Таму, улiчваючы абыякавасьць дзяржаўных установаў улады, на дзевяты дзень галадоўкi моладзi да гэтае акцыi далучылiся яшчэ тры сябра Маладога Фронту: Кiрыл Шымановiч , якога адлiчылi з юрыдычнага каледжу пасьля акцыi 26 красавiка, а таксама непаўнагадовыя Настасься Палажанка i Антанiна Вежнявец. Па словах Кiрыла Шымановiча, ён сёньня зьбiраецца паехаць у Жодзiна i там працягваць галядоўку. Настасься Палажанка i Антанiна Вежнявец далучылiся да акцыi ў мэтах салiдарнасьцi i будуць працягваць яе ў Менску.
У панядзелак, каб яшчэ раз зьвярнуць увагу уладаў на патрабаваннi галадоўшчыкаў, Малады Фронт плянуе правесьцi шырокамаштабную акцыю ў падтрымку моладзi.