Балонья, Бэргэн… а што надалей?

bolognaprocess logoНа наступным тыдні ў Бэргэне (Нарвэгія) зьбяруцца міністры адукацыі з усёй Эўропы, каб вырашыць будучыню Эўрапейскай сыстэмы вышэйшай адукацыі ў межах Балоньскага працэсу. А ужо на гэтым тыдні ў Бэргене на канфэрэнцыі ESIB “Балонья, Бэргэн і тое, што будзе надалей” зьбіраюцца прадстаўнікі студэнтаў Эўропы.

­

Падчас сэмінару будуць абмеркаваныя посьпехі працэсу, дасягнутыя на дадзены момант, а таксама будучыня Балоньскага працэсу. Сярод іншых на сустрэчы выступяць прадстаўнік Эўрапейскай асацыяцыі унівэрсытэтаў, Эўрапейскай камісіі, а таксама інфармацыйнай сеткі Eurydice.

На сэмінары ESIB прадставіць вынікі апошняга апытаньня па Балоньскім працэсе сярод студэнцкіх арганізацыяў, а таксама “Чорную кнігу Балоньі” ("Black book of Bologna"), якая складаецца з парушэньняў Балоньскага працэсу, зробленых нацыянальнымі урадамі.

Пасьля канфэрэнцыі адбудзецца 48 Зьезд ESIB. Прадстаўніком Беларусі ў ESIB зьяўляецца адзіная агульнанацыянальная студэнцкая арганізацыя ў Беларусі – Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў. Дзякуючы гэтаму прадстаўніцтву і беларускі студэнт мае магчымасьць далучыцца да стварэньня эўрапейскай гісторыі на роўных са студэнтамі зь Вялікабрытаніі, Нарвэгіі, Швэйцарыі і яшчэ 37-й краіны Эўропы. На 48-м Зьездзе ў Нарвэгіі Беларусь будуць прадстаўляць 2 сябры міжнароднай камісіі ЗБС.

18:27, 11/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0984 seconds.