Ува Ўкраіне працягваюць ўзнаўляць у ВНУ студэнтаў, якія былі адлічаныя падчас мінулых выбараў

Міністар па гуманітарным пытаньням Украіны Мікалай Таменка паабяцаў дапамагчы узнавіцца ў ВНУ 5 студэнтам Луганьскага нацыянальнага аграрнага унівэрсытэта, якія былі адлічаны падчас мінулых выбараў прэзыдэнта.

Тры студэнта 5 курса Аграрнага унівэрсытэта і два студэнта 4 курса зьвярнуліся да Мікалая Таменка з просьбай вырашыць пытаньне аб іх узнаўленьні ў ВНУ. Па словах аднаго з пацярпелых, іх адлічылі з-за несупадзеньня палітычных поглядаў з поглядамі рэктара ўнівэрсытэта Валянцінай Ткачэнка.

Студэнты маюць дакумэнты, якія пацьвярджаюць неправамоцныя дзеяньні рэктара і дыск з запісам яе размовы са студэнтамі, у якім яна дае парады за каго трэба галасаваць. Таксама студэнты перадалі інфармацыю аб тым, што рэктар унівэрсытэта за "правільнае" на яе думку галасаваньне загадала не браць са студэнтаў плату за інтэрнат на працягу двух месяцаў.

У бліжэйшы час у Луганск прыедзе камісія для праверкі Луганьскага нацыянальнага аграрнага унівэрсытэта, паведамляе cxid.info.

Baj 12:00, 11/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.