ESIB крытыкуе пляны Камісіі Эўразьвязу адносна адукацыі ў межах Лісабонскай канвэнцыі

Тыдзень таму Эўрапейская камісія выдала заяву на тэму "Мабілізацыя навуковых кадраў Эўропы: Наданьне унівэрсытэтам магчымасьці зрабіць поўны ўнёсак у выкананьне Лісабонскіх стратэгіяў". У заяве Камісія прэзэнтавала свой погляд на тое, як вышэйшая адукацыя павінна выконваць Лісабонскія пляны праз якасьць, кантроль і фінансаваньне.

"Камісія вызначыла парамэтры, што патрабуюць зьменаў,” – камэнтуе Ваня Івошэвіч, старшыня ESIB. – “Але іх прапановы зьяўляюцца цалкам памылковымі”.

Адным з пунктаў, зь якім нельга пагадзіцца, напрыклад, зьяўляецца прывядзеньне платнага навучаньня ў якасьці крыніцы дадатковага фінансаваньня.

"Нас непакоіць той факт, што, як атрымліцца, Камісія не хоча заўважаць сацыяльныя вынікі ўвядзеньня платы за навучаньне ў тых месцах, дзе яна была прапанаваная ня так даўна. Таксама крытыкуецца тое, як Камісія ставіцца да фінансаваньня адрозьненьняў паміж сыстэмамі вышэйшай адукацыі. Мы пагаджаемся з камісіяй, што існуе неабходнасьць стварэньня своеасаблівага салідарнага фонда паміж сыстэмамі вышэйшай адукацыі ў межах Эўразьвязу. Але ж камісія хоча рабіць гэтыя грашовыя ўкладаньні адпаведна крытэру дасканаласьці і ўзроўню якасьці, што можа на справе прывесьці да яшчэ большых адрозьненьняў і няроўнасьці", - кажа Ваня Івошэвіч.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.