8 верасня ў Беларусі пройдуць гонкі за птушкамі

У дзевяты раз «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае аматараў птушак узяць удзел у чэмпіянаце па спартовай арніталогіі.


Здымак з мінулага Бёдрэйсу Дзьмітрыя Вінчэўскага, © birdwatch.by

Дзявятая гонка за птушкамі пройдзе 8 верасня і будзе доўжыцца 12 гадзін (з 06.00 да 18:00). Запрашаюцца да ўдзелу каманды ў складзе з чатырох чалавек, у камандзе дазваляецца мець прынамсі двух непаўнагадовых удзельнікаў.

Як запэўніваюць арганізатары, штогод на чэмпіянат прыязджаюць замежныя госці: са Швецыі, Літвы, Фінляндыі і дарэчы вельмі часта займаюць прызавыя месцы. Летась на чэмпіянаце пераможца -фінска-беларуская каманда «Lintu» зафіксавала 115 відаў птушак (з 321 аднаго зарэгістраванага).

Тэрыторыю назірання ўдзельнікі абіраюць самі, але мусяць прыйсці на кропку фінішу (абіраюць таксама самастойна) не пазней за 18:00.

Каб прыняць удзел у гонцы за птушкамі неабходна даслаць назву каманды, яе склад, колькасць і дакладны ўзрост удзельнікаў, месца старту і нумар тэлефону для сувязі з камандай на і-мэйлы: Harrier@tut.by ды levy@ptushki.org. Поўныя правілы на сайце birdwatch.by

Бёрдынг, альбо спартовая арніталогія — назіраннне за птушкамі і іх фіксаванне. Гэтаму спартоваму накірунку ўжо некалькі стагодзяў, а з'явіўся ён ўпершыню ў Вялікай Брытаніі, праўда там бёрдынг лічыўся заняткам выключна арыстакратаў ды заможных паноў. Але пасля Другой Сусветнай вайны захапленне птушкамі перадалося масам ды распаўсюдзілася на астатнія краіны Еўропы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0559 seconds.