Трэйлеры сусветных кіна-прэм’ераў будуць выходзіць па-беларуску

Група энтузіястаў пачала ствараць якасны беларускамоўны дубляж трэйлераў сусветных кінапрэм’ераў.  

Першы беларускамоўны трэйлер, створаны да фільма «Цёмны рыцар: Адраджэнне», ужо сабраў за некалькі тыдняў болей за тры тысячы праглядаў. Гэта пакуль толькі пачатак, разлічваюць аўтары беларускай агучкі. 

«Я ўвесь час гляджу трэйлеры да фільмаў, звычайна у арыгінале. А некаторыя мае знаёмыя, не валодаючы ангельскай, мусяць глядзець трэйлеры па-расейску. Вось я і падумаў, калі мы пакуль не маем магчымасці глядзець прэм'еры кіно на роднай мове, то ніхто не замінае пачаць з перакладу трэйлераў. Трэйлеры папулярных фільмаў, такога як «Dark Knight: Rises», маюць дзесяткі мільёнаў праглядаў у свеце і сотні тысяч — па-расейску. Ці не здорава будзе, калі некалькі дзесяткаў тысячаў беларусаў здолеюць пабачыць трэйлер да доўгачаканых блакбастэраў на роднай мове?» — тлумачыць з’яўленне ініцыятывы яе аўтар Андрэй Кім.

15 жніўня за дзень да сусветнай прэм'еры фільма «Нястрымныя 2» у сеціве з'явіўся яго беларускамоўны трэйлер. 

«Перакладаць трэйлеры — справа, канешне, не такая працаёмкая, як агучваць поўнамэтражныя фільмы. Але таксама патрэбуе прафесіяналаў. У нас у камандзе прафесійныя акторы, перакладчыкі. Працуем на гукастудыі», — распавядае Андрэй Generation.by асаблівасці працы.

Цягам бліжэйшых дзён ініцыятыва плануе запусціць адмысловы сайт, дзе сярод іншага будуць выкладацца наступныя беларускамоўныя трэйлеры.


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1553 seconds.