У Полацкім Дзяржаўным Унівэрсытэце студэнтам забаранілі карыстацца інтэрнэтам

Студэнты ПДУ, якія сёньня вырашылі скарыстацца інтэрнэтам, даведаліся, што такой магчымасьці ў іх больш няма. На днях такую паслугу адмянілі. Першапачаткова доступ быў не абмежаваны, але платны. 900 рублёў ня надта вялікія выдаткі для аматараў віртуальнай прасторы. Зрэшты, пару разоў на тыдзень можна праверыць пошту ды даведацца апошнія навіны. Але, як кажуць, шчасьце вечным не бывае, і ў "давесак" да платных паслугаў дадалі рэгістрацыю карыстальнікаў інтэрнэту. Праз пэўны час, зразумеўшы і прааналізаваўшы, якімі сайтамі студэнты цікавяцца зачынілі доступ да незалежных сайтаў, у тым ліку да неафіцыйнага сайту ПДУ.

І апошні крок - толькі навуковыя супрацоўнікі маюць права карыстацца інтэрнэтам. Варта зазначыць, што абсталяваньне інтэрнэт-цэнтра ды й сам доступ да інтэрнэт фінансуецца праграмай Эўрапэйскага зьвязу "ТАСІС-ТЭМПУС", паводле якой усе паслугі для студэнтаў мусяць быць бясплатнымі.

Сяржук Семянюк 18:00, 22/04/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3363 seconds.