Павiншуй рэктара за 102 тысячы рублёў

Штраф 102 тысячы рублёў за віншавальную ўлётку — такое пакараньне вынесла адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме сябру ЗБС Аляксею Трубкіну. Ён аштрафаваны за тое, што 25 сакавіка завітаў у кабінэт рэктара Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту З. Лазоўскага і ўручыў яму віншавальную ўлётку з нагоды Дня Волі.

Рэктар затрымаў хлопца з дапамогай “унівэрсытэцкай паліцыі” (так званай студэнцкай службы правапарадку), якая перадала яго ў рукі супрацоўнікаў міліцыі. Тыя, напачатку, былі разгубленыя, бо не бачылі правапарушэньня ў ягоных дзеяньнях, але потым адвезьлі Аляксея ў пастарунак і склалі пратакол.

Са словаў Аляксея Трубкіна: “Мяне пацягнулі ў міліцыю за тое, што я перадаў рэктару віншавальную ўлётку з нагоды 25 сакавіка. У нашай краіне гэты дзень мусіць быць нацыянальным сьвятам. На пасежданьні я зачытаў артыкулы Канстытуцыі аб правах грамадзян на распаўсюджваньне інфармацыі. Але Канстытуцыя для чыноўнікаў не аргумэнт, і мне прысудзілі штраф за “...причинение ущерба правам и интересам граждан”.

Падтрымаць Аляксея Трубкіна на камісіі прыйшлі сябры, але нікога зь іх у залю, дзе адбывалася паседжаньне, не пусьцілі.

leva 12:12, 17/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.