Студэнтаў будуць накіроўваць на рэканструкцыю Аўгустоўскага каналу

Прэзыдэнт Беларусі падпісаў Указ № 166 ад 7 красавіка 2005 г “Аб унясеньні дадаткаў ва Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2004 г. № 2". Гэтым указам працы па рэканструкцыі каналу аб’яўленыя моладзевай будоўляй. Такім чынам, працы будуць ажыцьцяўляцца з удзелам моладзі, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Як бачна, кіраўніцтва краіны працягвае адстойваць пазыцыю, што прымусовая праца студэнтаў – гэта “ўмовы для працаўладкаваньня маладых спэцыялістаў, стварэньне занятасьці навучэнцаў і студэнтаў у вольны ад навучаньня час”, як гаворыцца ва ўказе.

Такім чынам, цяпер апроч прымусовых працаў па прыборцы студэнтамі бульбы, ільну, прымусовага разьмеркаваньня на 2 гады (а ў гэтым годзе магчыма зацьвердзяць 5 год), студэнты будуць у прымусовым парадку будаваць і Аўгустоўскі канал.

Воля Кузьміч 14:20, 12/04/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1091 seconds.