«Рок за баброў»: конкурс на вандроўку на Heineken Open’er 2012

«Рок за Баброў» адбудзецца 2 чэрвеня на аэрадроме «Баравая». У гэтым годзе разам зь «Начнымі Снайпэрамі» і «Горадам 312» выступяць 9 беларускіх калектываў, а менавіта: «У нескладовае», Naka, Open Space, Tok Rukoo, Tesaurus, Yellow Brick Road, Prosspect, Sun Road-21 і Лермантаў. Уваход на фэстываль традыцыйна будзе вольным.

Як і ў папярэднія гады перад фэстывалем «Баброў» аб'яўляе конкурс. У гэтым годзе ён называецца «Асьвяжэньне без абмежаваньняў». Конкурс складаецца зь пяці этапаў, у кожным зь якіх ўдзельнікам трэба будзе выканаць заданьне, тым ці іншым чынам зьвязанае з тэмай падарожжаў і самога фэстывалю. Пераможцам стане той, хто набярэ больш за ўсё «лайкаў» пад сваімі працамі на сайце rokzabobrov.by і ў сацыяльных сетках. Пераможца атрымае паездку на дваіх на міжнародны фэстываль Heineken Open'er 2012 у Польшчу, якая ўключае ў сябе квіток у віп-зону на 3 дні фэсту, візы, пералёт, пражываньне ў гасьцініцы. Пераможца будзе вызначаны наўпрост на галоўнай сцэне фэстывалю! Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба зарэгістравацца на сайце rokzabobrov.by.

У гэтым годзе на фэстывалі «Рок за Баброў», які адбудзецца 2 чэрвеня на аэрадроме «Баравая», будуць створаныя ўмовы для камфортнага адпачынку людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Так, будуць адмысловыя парковачныя месцы, прызначаныя для транспарту людзей зь інваліднасьцю. Безбар'ернае архітэктурнае асяродзьдзе дапаможа ім адчуваць сябе больш вольна — камфартабэльныя дарожкі для перамяшчэньня па тэрыторыі фэсту для людзей у інвалідных вазках, лепшыя месцы на ўзвышанай пляцоўцы з выдатным відам на сцэну, і даступныя пункты грамадзкага харчаваньня. Таксама на фэстывалі будзе працаваць група валанцёраў, якія змогуць дапамагчы ў вырашэньні любых магчымых пытаньняў.

11:00, 23/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0622 seconds.