У Менску адкрыўся хостэл, створаны студэнткай трэцяга курсу

У суботу 12 траўня хостэл Traveler адкрыўся ў Менску. Двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы ўпрыгожылі балёнікамі і абвясьцілі сустрэчу гасьцей. Гэта чацьверты хостэл ў Менску. Новы танны, але якасны прытулак для вандроўнікаў адчыняла ініцыятарка яго стварэньня студэнтка Ксенія Курусь.


Знаходзіцца хостэл далёка ад цэнтру — у Чыжоўцы па вуліцы Галадзеда, дом 9а. Кошты і бронь

Дзяўчына даўна жадала адкрыць хостэл эўрапейскага тыпу на радзіме, таму пайшла на конкурс старпатаў, і атрымала $50 тысяч для сваёй ідэі.

Дом, у якім месьціцца хостэл, арэндуюць у навукоўца, які мае 6 патэнтаў. «Тут раней жыла яго сям'я. А сам ён архітэктар-вынаходнік і спраектаваў гэты дом. Напэўна таму будынак такі цікавы», — распавядае Ксенія.

Хостэл разьлічаны на 36 наведвальнікаў. Самы маленькі пакой будзе месьціць 4 чалавек, а ў самым вялікім змогуць жыць 12. Усяго на будынак 4 санвузла — па два на паверх. Кухня знаходзіцца на першым паверсе. На другі паверх да пакояў вядзе вінтавая лесьвіца. Усе пакоі аформленыя па-свойму з адмысловымі разынкамі.

Самы вялікі — са шкляной празрыстай перагародкай замест бэтоннай сьцяны. «Праўда, шкло давядзецца зацямніць», — шкадуе Ксенія. Першыя госьці-хлопцы былі супраць такога варыянта, і прапанавалі, каб гэты пакой здавалі толькі дзяўчатам.

У адным з пакояў, які будуць прапаноўваць палільшчыкам, ёсьць лоджыя. Хаця яна яшчэ не гатовая, Ксенія думае над тым, як лепей зрабіць так, каб можна было камфортна папіць каву за ранішняй поштай.

Сьцены будынка ўпрыгожваюць працы беларускіх мастакоў: Тацьцяны Ярмольчык, Міхаіла Крота, Віталя Гуназа і Аксаны Шаляпінай. Іх працы наведвальнікі хостэла змогуць набываць.

Хостэл яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця прыняў двух вандроўнікаў: першы — лектар з Галяндыі, другі — лектар з Расеі. Абодва прыехалі чытаць лекцыі на Crosspoint.

Суткі пражываньня ў Traveler каштуюць $15. Для спартавых каманд або вялікіх турыстычных груп, а таксама для ўладальнікаў міжнародных картак ISIC абяцаюць зьніжкі.

Фотаздымкі з адкрыцьця

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.