Французскі студэнт у галаве здабыў корань 13-й ступені з 200-значнага ліку

У Францыі 24-гадовы студэнт, які вывучае інфарматыку, змог рашыць самую складаную разумовую задачу ў сьвеце. Алексіс Лемэр у прысутнасьці экпэртаў здолеў у галаве здабыць корань 13-й ступені з 200-значнага ліку. Каб выканаць гэтую задачу, студэнту спатрэбілася каля 9 хвілінаў.

Лемэр – першы, хто здолеў зьдзейсьніць падобныя вылічэньні ў галаве. Раней яму ўдавалася здабыць корань 13-й ступені з 100-значнага ліку – на гэта яму спатрэбілася толькі 4 сэкунды. У наступных плянах Лемэра – паляпшаць уласныя дасягненьні.

Паводле 5ballov.ru i km.ru
Пераклад Волі Кузьміч, studenty.by

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0055 seconds.