Навумаў распавёў студэнтам БДУ пра гэта

А студэнты так і не асьмеліліся спытаць міністра ўнутраных справаў, як выязджаць на вучобу за мяжу па новых правілах.

Першымі на лекцыю міністра ўнутраных справаў прыйшоў ваенны факультэт. Затым падцягнулася прэса. Але журналістаў адразу ж папярэдзілі: пытаньні задаюць толькі студэнты.

Як толькі ў залю зайшоў міністар, малады чалавек у чырвонай кашулі, які папрасіў усіх адключыць мабільныя, ускочыў і пачаў хлопаць.

За паўгадзіны лекцыі Навумаў з жывымі прыкладамі распавёў аб барацьбе з п’янствам і наркотыкамі. І нават насьмяшыў усю залю, калі сказаў, што «сёньня ў нас ёсьць вольныя месцы ў месцах пазбаўленьня волі».

Адзіная тэма, да якой міністар унутраных справаў зь цяжкасьцю падбіраў словы – «замежная» прастытуцыя, з-за якой і ўзяліся рабіць больш жорсткім выезд за мяжу. Само слова «прастытуцыя» Навумаў так і не вымавіў:

«Мы не ставім перад сабой мэту, забараніць той, хто хоча вось гэтага ці сьвядома ідзе на гэта. Гэта яе права. Але мы сутыкнуліся з фактамі, калі з 18 мадэльных агенцтваў 9 кіраўнікоў знаходзяцца пад сьледзтвам, а яшчэ да траіх у нас будуць прэтэнзіі. Калі набіралі непаўнагадовых дзяўчатак і псыхолягі рыхтавалі іх, што ўсё не так страшна, і ў гэтым ёсьць свае выгоды, і прыводзілі факты, што лепш гэта за вялікія грошы».

Аднак ад студэнтаў пытаньне пра выезд за мяжу, які зараз патрэбна узгадняць з МВД, міністар так і не дачакаўся. Іх чамусьці больш цікавіла амністыя і рэвалюцыя ў Кіргізіі.
Дарэчы, студэнты зьвярталіся да Навумава «таварыш міністар», «спадар міністар», і ніхто па імені. Ня ведалі, ці што? Паведамляем. Навумава клічуць Уладзімір Уладзіміравіч.

ПРА ШТО КАЗАЎ МІНІСТАР СТУДЭНТАМ

ПРА НАРКОТЫКІ

«Зараз я сутыкаюся з гэтым (наркотыкамі – заўвага рэд.) практычна штодня… Высокапастаўленыя чыноўнікі просяць мяне: «Дапамажы ўладкаваць кагосьці са сваякоў у клініку, каб прайсьці курс лячэньня».

ПРА ХАБАР

«Бытуе думка, што многія супрацоўнікі міліцыі бяруць хабар… Дык вось, гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль грамадзяне будуць даваць гэты хабар».

ПРА АМНІСТЫЮ

«Зь месцаў пазбаўленьня волі будуць вызваленыя толькі асобы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях у гады Вялікай айчыннай вайны і ў пасьляваенны пэрыяд у якіхсьці канфліктах. Апроч таго, будуць вызваленыя асобы, якія зьдзейсьнілі злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай небясьпекі, ці адбываюць пакараньне ў спэцкамэндатурах. Па самых вялікіх падліках пад амністыю трапляюць парадку сямі тысячаў».

ПРА ВЫБАРЫ ПРЭЗЫДЭНТА І РЭВАЛЮЦЫІ

«Як міністар я заўсёды гатовы да разьвіцьця сытуацыі… Хоць выбары прэзыдэнта нашай краіны ў наступным годзе пройдуць летам. І гэта будзе някепскім для нас пачаткам, усё ж ткі летам актыўнасьць насельніцтва меньшая, чым зімой, калі патрэбна хутчэй бегаць, грэцца, намёты ставіць».

Ульяна БАБАЕД, Комсомольская правда в Белоруссии, пераклад на беларускую - tarka

22:20, 09/04/2005 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.