Канцэрты ў красавіку. Адпачніце зь беларускімі музыкамі!

Анонс канцэртаў, якія адбудуцца ў красавіку: Kriwi, Стары Ольса, Зьміцер Вайцюшкевіч. Навіны ад музычных гуртоў.

­

21красавіка ў Доме Літаратара (пл. Перамогі, вул.Фрунзэ, 5) адбудзецца вялікі канцэрт легендарнага беларускага гурта KRIWI (Менск), які належыць да моднай плыні world music. Праграма будзе складацца зь лепшых песень ягоных эпахальных рэлізаў "Гэй лёлі!", "За туманам", "Людзям", "Мінск-Берлін". Пачатак 19:00. Кошт квітка 9 000 -- 12 000.
Даведкі па тэл.: 6490888, 7662425, 4006774.

27 красавіка ў Доме Літаратара (пл. Перамогі, вул.Фрунзэ, 5) адбудзецца супольны канцэрт гурта СТАРЫ ОЛЬСА (Менск) і OSIMIRA (прэзэнтацыя альбома "Прошча", Магілёў). Пачатак 19:00. Кошт квітка 9 000 -- 12 000.
Даведкі па тэл.: 6490888, 7662425, 4006774.

3 траўня ў Доме Літаратара (пл. Перамогі, вул.Фрунзэ, 5) адбудзецца вялікі сольны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча з прэзэнтацыяй новай праграмы. У праграме новыя і любімыя песьні, кампазыцыі з супольных музычных праектаў "Народны Альбом", "Я нарадзіўся тут", "Сьвяты вечар" і інш. Пачатак 19:00. Кошт квіткта 8000 -- 12 000.
Даведкі па тэл. 6490888, 7662425, 4006774.
Сувязь з музыкамі WZ-ORKIESTRA: 8-0297-730545

 

Навіны беларускай музыкі:


"KRIWI" вяртаюцца ў Беларусь

Гурт "KRIWI" даўно і трывала прапісаўся ў Бэрліне, зрэдзьчасу выязджаючы адтуль у глябальныя туры кшталту Бэрлін-Варшава-Парыж-Туніс, куды яшчэ радзей трапляе родны Менск (такія ўжо ўмовы кантракту калектыва, які ў 2000 годзе выйграў фэст лепшых этна-гуртоў Бэрліна, выдаў шэраг запісаў на дысках буйнейшых фанаграфічных кампаній Эўропы.

Нядаўна вакалістка "KRIWI" Вераніка Круглова выйшла замуж за свайго прад'юсара, вядомага ў Германіі акцёра тэлевізійных сэрыялаў Валерыя Канішчава, і ў іх 9 кастрычніка 2004 году ў Бэрліне нарадзілася дачка, якую назвалі Дамініка-Жазэфіна Жоэль (для хатніх проста Jo-Jo). У сувязі з гэтым "KRIWI" пэўны час не выступалі нават там, але першы канцэрт пасля духовай адаптацыі маладой маці адбудзецца менавіта на Радзіме - 21 красавіка ў сталічным Доме Літаратара.

Цікава, што ў гэтым канцэрце з прэзэнтацыяй свайго першага самастойнага альбому "Вясна красна" прыме ўдзел гурт "ЯR", які калісьці заснавала Вераніка Круглова. Гэты калектыў працуе ў джазавай плыні беларускага фольк-мадэрну.

Пасля менскага канцэрту гурт ад'язджае на грандыёзны эўрапейскі Карнавал Культур Народаў Свету, пасля якога яго чакаюць новыя кантрактныя туры.
Сувязь з гуртом: 8-0293-172253.


Вялікі канцэрт перад ад'ездам у Еўропу

Гурт "Стары Ольса" - лідэр беларускай мэдыевальнай музыкі - працягвае павялічваць сваю калекцыю унікальных інструмэнтаў. На канцэрце 27 красавіка гледачоў чакаюць ня толькі новыя кампазыцыі з плянуемага ўжо сёмага альбома, але і нечуванае раней гучаньне:больш дудаў (новыя тыпы дуды), новыя барабаны і бубны, смычковыя інструмэнты. Над гэтым новым рэлізам гурт "Стары Ольса" працуе ўжо некалькі месяцаў.

Як ніколі раней музыкі мусяць сядзець над старадаўнімі кнігамі і вышукваць невыдаваныя раней творы беларускага сярэднявечча для гэтага праекту. Будучы альбом будзе зноў больш канцэптуальны і прысвечаны беларускаму гераічнаму эпасу - сьпевам і паданьням пра нашых знакамітых князёў, ваяводаў і рыцараў з часоў 11-17 стагодзьдзяў.

Варта дадаць, што канцэрт 27 красавіка будзе адным з апошніх выступаў гурта "Стары Ольса" ў Беларусі перад шматлікімі замежнымі канцэртамі ў гастрольным сэнзоне 2005 года. У першай частцы канцэрту выступіць магілёўскі гурт "OSIMIRA", які прадставіць яшчэ
адзін арыгінальны погляд на беларускі фальклор.

Пераможца знакамітага эўрапейскага фэстывалю музыкі dark wave "Этнасфера" магілёўскі гурт "OSIMIRA" таксама падпісаў кантракт на 2 гады з мэнэджэрам у краінах Скандынавіі ды Эстоніі. Праца ў гэтым праекце пачнецца з красавіка гэтага году. Акрамя заплянаванага канцэрту ды фэсту, менавіта ў Скандынавіі плянуецца выданьне другога альбома гурта "OSIMIRA", які будзе называцца "Druva", а таксама перавыданьне дэбютнага альбома "Прошча", які прапанавала беларускаму рынку ў 2004 годзе кампанія "БМАgroup".

Так што і для "OSIMIRA" канцэрт 27 красавіка будзе апошняй справаздачай перад доўгім разьвітаньнем з радзімай. У складзе гурта зьявілася новая скрыпачка - Ларыса Прэабражэнская. Яна заменіць Кацярыну Донда ў музычных вандроўках, а таксама будзе граць у асноўным складзе на вялікіх пляцоўках.

Варта дадаць, што і польскія гледачы, якія запомнілі і палюбілі "OSIMIRA" з фэсту "Этнасфера", будуць мець магчымасць убачыць гурт з 22 па 30 травеня, у час гастрольнай вандроўкі па Польшчы. Асноўнымі пунктамі на мапе гэтага гастрольнага тура будуць гарады Гданьск, Кракаў, Варшава ды Ўроцлаў. Зараз йдуць плёныя рэпэтыцыі.

Сувязь з гуртом Стары Ольса:6636879, 2893194. Зьміцер
Сувязь з гуртом OSIMIRA:4200568, Андрэй

БМАгруп 

13:30, 09/04/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0065 seconds.