Сьвята Дзікага Захаду ў Беларусі

У нядзелю 29 красавіка на ранча «Залатая шпора» у Валожынскім раёне энтузіясты ладзяць свята ў стылі вестэрн «Радэа Залатая шпора -2012». Госьцей імпрэзы абяцаюць на цэлы дзень пагрузіць ў атмасфэру Дзікага Захаду.

Каўбоі і індзейцы наладзяць майстар-клясы па валоданьні рознымі відамі зброі, кожны жадаючы зможа пракаціцца на канях або ў брычцы, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах з прызамі, сфатаграфавацца каля сапраўднага тыпі ў маляўнічым гарнітуры і навучыцца танцах кантры. Гледачы стануць сьведкамі інсцэніроўкі бітвы паміж каўбоямі і індзейцамі, маляўнічага шоў ад конна-гістарычнага клюба «Залатая шпора», выступленьня кантры-гурта «ДоходягиБэнд» і выбару самай чароўнай дзяўчыны - Каралевы радэа. А галоўная падзея сьвята - спаборніцтвы па барэль рэйсінгу (скокі вакол бочак) - стануць сур'ёзнай праверкай майстэрства коньнікаў.

Арганізатры запрашаюць усіх жадаючых. Больш падрабязная інфа на сайце www.spur.by. І па тэлефоне 8 029 66 99409, Павел.

10:02, 24/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0706 seconds.