«Мiнiстэрскi» даведнiк для абiтурыентаў ВНУ — у продажы

Днямі выйшаў у сьвет даведнік для абітурыентаў вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаваны выдавецтвам «Вышэйшая школа» з удзелам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Як паведамiлi газэце «Звязда» ў выдавецтве «Вышэйшая школа», даведнiк падрыхтаваны з улiкам самай апошняй iнфармацыi аб праграмах уступных iспытаў, спэцыяльнасьцях i спэцыялiзацыях, зьмяшчае Правiлы прыёму ў ВНУ на 2005 год i iнфармацыю аб 55 вышэйшых навучальных установах Беларусi: iх адрасы, вiды кантактнай сувязi, парадак прыёму, формы навучаньня, магчымасьць атрымаць адукацыю на платнай аснове, кошт платнага навучаньня, тэрмiны навучаньня, пералiк i форму уступных iспытаў, плян прыёму, тэрмiны падачы дакумэнтаў i, нарэшце, прахадны бал па кожнаму факультэту па вынiках прыёмнай кампанii 2004 года.

Даведнiк зьмяшчае таксама артыкул дырэктара Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалая Фяськова, дзе ён падрабязна тлумачыць абiтурыентам усе асаблiвасцi цэнтралiзаванага тэсцiраваньня гэтага года. Укладальнiкi даведнiка iмкнулiся зрабiць выданьне максiмальна карысным як для абiтурыентаў-навiчкоў, так i для спэцыялiстаў, якія жадаюць падоўжыць навучаньне.

12:07, 05/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0057 seconds.