«Апакаліпсіс адмяняецца»: набор груп для здымак фільмаў
Аўтарскае кіно памерла, вітаем кіно калектыўнае! — заклікаюць ініцыятары набору. Менскі Кінакаапэратыў зьбірае ўсіх зацікаўленых для фармаваньня экспэрымэнтальных здымачных груп да фэстываля-конкурса-каапэрацыі нямых фільмаў «Апакаліпсіс адмяняецца».
Афіша да набору кароткамэтражак у стылі чорна-белага нямога кіно для ўдзелу ў кінафэсьце
На сустрэчу запрашаюцца студэнты, рэжысёры, сцэнарысты, апэратары, мантажоры, акторы і музыкі. Усе тыя, хто гатовы удзельнічаць у экспэрымэнтальных здымачных групах Менскага Кінакаапэратыва.
Арганізацыйная сустрэча пройдзе ў суботу 31 сакавіка ў 16.00 у Арт-Сядзібе (Куйбышава 22, другі паверх). Папярэдне просяць запісацца.
Зьнятыя фільмы будуць паказаны пад час «Ночы музэяў» 18-19 траўня 2012 году ў Нацыянальным Мастацкім музэі Рэспублікі Беларусі.
Пераможца вызначыцца галасаваньнем гледачоў. Бонус: удзел пераможцы ў праграме фэстываляў нямога кіно ў ЗША, Харватыі, Канады, Германіі — партнэраў фэстывалю KinoBerlino.