Лукашэнка патрабуе зрабіць больш жорсткім кантроль за разьмеркаваньнем выпускнікоў мэдыцынскіх ВНУ

Прэзыдэнт Беларусі, як паведаміла яго прэс-служба, запатрабаваў узмацніць кантроль за разьмеркаваньнем выпускнікоў мэдыцынскіх ВНУ, каля двух адсоткаў якіх, па дадзеных міністра здароўя Людзьмілы Пастаялка, па розных прычынах не прыбываюць да месца разьмеркаваньня.

Чарговы раз Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі студэнты навучаюцца за дзяржаўныя грошы, а таму, маўляў, іх трэба адпрацоўваць. Чарговы ж раз ён змаўчаў пра тое, што “дзяржаўныя грошы” зьяўляюцца не зь неба і не з шырокай кішэні прэзыдэнта, а з падаткаў звычайных грамадзян, у тым ліку бацькоў студэнтаў.

Як можна меркаваць, гэтыя словы не палепшаць і так ці не самыя жорсткія сярод усіх беларускіх ВНУ ўмовы разьмеркаваньня мэдыкаў. Так вельмі часта студэнтаў-мэдыкаў зь менскай прапіскай разьмяркоўваюць у маленькія вёсачкі ў забруджаных раёнах. Гэтак сама вядомыя шэраг выпадкаў, калі разьмяркоўвалі не зьвяртаючы ніякай увагі на спэцыялізацыю маладога доктара. Самым яскравым прыкладам зьяўляецца гісторыя, якая ходзіць у інтэрнатах менскага мэдунівэрсытэту: студэнты выдатніка, які навучаўся на стаматоляга разьмеркавалі гінэколягам у жаночую калёнію.

Юра Сідун 14:14, 31/03/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3271 seconds.