Дом на колах

Праз год пасьля творчага адпачынку, у сакавіку 2012 года, кабарэ бэнд «Серебряная Свадьба» адпраўляецца ў тур па абласных цэнтрах Беларусі, каб убачыць сваіх шматлікіх сяброў у родных гарадах. Фіналам падарожжа стане два вялікіх канцэрты ў сталіцы 26 і 27 красавіка.

Кабарэ бэнд «Серебряная Свадьба» значна больш гастраляваў за мяжой, у сувязі з чым вакалістка і душа бэнда Сьвятлана Бень адзначыла:

«Гэтым турам па Беларусі мы хочам кампэнсаваць нашу доўгую адсутнасьць на сцэне праз пачатак гастрольнай дзейнасьці па любімых месцах і гарадах».

І хоць на дадзены момант доўгачаканае шоў змогуць убачыць толькі ў буйных гарадах, музыкам вельмі хацелася б у будучыні прывезьці сваю шчырую творчасьць і ў маленькія гарады краіны.

У траўні мінулага года музыкі гурта вырашылі на час прыпыніць бясконцую плынь гастроляў, асесьці ў родным Менску, папрацаваць над альбомам і новым матэрыялам замест таго, каб сьпяшацца на вакзал з чамаданамі, інструмэнтамі і рэквізытам. Але не прайшло і года, як качавое жыцьцё зноў становіцца нормай. Праца над альбомам падыходзіць да завяршэньня, напісана музыка да спэктакля «Волшебная кисть», які праходзіць у Магілёўскім тэатры лялек, зьняты ролік на песьню «Черная речка», поўным ходам ідзе алхімічныя працэс стварэньня музыкі да мультфільма, зьявіліся і новыя песьні, і новыя ідэі. Час у дарогу!

Сустракайце кабарэ бэнд «Серебряная Свадьба»:

  • 11 сакавіка (17.00) — Гомель / Фэстываль Жывой і Пазытыўнай Музыкі «Нашы ў Горадзе» (ДК «Беліцкі», вул.Севастопальская, 61а)
  • 18 сакавіка (16.00) — Віцебск / Бітлз-клюб «Чердачок» (вул. Кастрычніцкая, 11)
  • 31 сакавіка 31 — Берасьце / клюб «CITY» (вул. Савецкая, 73)
  • 26 і 27 красавіка (19.00) — Менск / ДК «Сукно» (вул. Матусевіча, 20)

11:00, 07/03/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.