3,5 мільёны рублёў за дызайн квітка ў музэй

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі пры падтрымцы Генэральнага партнэра «Брытыш-Амэрыкан Табакка Трэйдынг Компані» ладзяць традыцыйны штогадовы адкрыты конкурс дызайну ўваходнага квітка на 2012 год у Нацыянальны мастацкі музэй.

Галоўнымі крытэрамі адбору пераможцы стане арыгінальнасьць, навізна ідэі, а таксама мастацкая каштоўнасьць твору і яго адпаведнасьць маральна-этычным нормам. Прыняць удзел могуць ня толькі мастакі, але і ўсе ахвотныя, якім ужо споўнілася 18 год.

Працы прымаюцца з 7 сакавіка па 19 красавіка, а падвядзеньне вынікаў пройдзе 2 траўня 2012 году. Галоўны прыз складае 3,5 мільёны беларускіх рублёў, прыз глядацкіх сымпатый — 1,3 мільёны.

Працы ўсіх удзельнікаў будуць паказаныя ў музэі (вул. Леніна, 20) у межах адмысловай выставы з 23 па 29 красавіка 2012. Кожны наведвальнік выставы зможа прагаласаваць за лепшы, на яго думку, дызайн. Такім чынам і абяруць прыз глядацкіх сымпатый. А галоўнага пераможцу абярэ журы.

У журы конкурсу ўваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва музэю, выкладчыкі мастацкіх спэцыяльнасьцяў беларускіх унівэрсытэтаў, дызайнэры.

Прыклады конкурсных працаў 2011


усе працы

Як удзельнічаць?

Аўтар прадастаўляе раздрукаваны ў колеры праект квітка на паперы і электронную вэрсію ў фарматах: JPG (абавязкова), а таксама ў адным з 3-х фарматаў на выбар: PSD, CDR (з захаваньнем у 13-й вэрсіі ці ў крыху ранейшай), AI.

Матэрыялы падаюцца асабіста ўдзельнікам у капэрце, на якой пазначаны назоў конкурсу. Пры падачы аўтар запаўняе анкету, дзе пазначае, у прыватнасьці, пашпартныя дадзеныя, поўны адрас жыхарства, кантактны тэлефон, электронны адрас.

  • Прыём працаў на конкурс: з 7 сакавіка па 19 красавіка 2012 году
  • Куды падаваць працы: вул. Леніна, 20, п.5, з 11.00 па 17.00.
  • Абавязковыя надпісы на квітку: пералік ёсьць на сайце музэю з падрабязным апісаньнем
  • Калі агучаць вынікі: 2 траўня 2012
  • Прыз: 3,5 мільёны бел.рублёў, 1,3 – прыз глядацкіх сымпатый
18:00, 05/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.