Конкурс дзеля перакладу Drupal на беларускую

Перакласьці нарэшце 100% папулярнага рухавіка для сайтаў Drupal паставілі за мэту актывісты моладзевай арганізацыі «Фаланстэр». Цягам месяцу з 3 сакавіка па 3 красавіка працэс мусіць быць завершаны. Самым актыўным абяцаюць пашану і знакі ўвагі.

Адкрытая сыстэма разгортваньня сайтаў і вэб-сэрвісаў Drupal выкарыстоўваецца мноствам інтэрнэт-рэсурсаў Сеціва. Яна ўтрымлівае тысячы модуляў, з дапамагай якіх нібы канструктарам можна ствараць сайты рознай складанасьці: ад блогаў да парталаў. Для рэалізацыі папулярных задачаў на ёй зусім не патрабуюцца веды ў праграмаваньні.

Актывісты з «Фаланстэр» плянуюць наладзіць тры сустрэчыдля ўдзельнікаў конкурсу:

  1. Прэзэнтацыя «Што такое Drupal?» і як яго перакладаць;
  2. Пераклад у рэальным часе;
  3. Падвядзеньне вынікаў.

Каб стаць удзельнікам конкурсу неабходна:

Трох лепшых перакладчыкаў будуць чакаць знакі ўвагі ды пашаны ад Фаланстэра.

На дадзены момант у перакладзе Друпала на беларускую прымаюць удзел 15 кантрыбутараў, якія зарэгістраваныя на localize.drupal.org/translate/languages/be. Неперакладзенымі застаюцца болей за 50% ядра.

Адметна, што абмеркаваньне перакладу Drupal на беларускую цяпер ідзе пераважна па-расейску.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.