Выпускнікам вясковых школ зноў абяцаюць дапамогу пры паступленьні ў ВНУ

Выпускнікам вясковых школ будзе аказаная дапамога пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адмысловая праграма прынятая ўва ўсіх менскіх ВНУ, у тым ліку і ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, паведаміў канал АНТ.

Сьцьвярджаецца, што праграма дазволіць вясковым дзецям падрыхтавацца да паступленьня ў галоўную ВНУ краіны, дапаможа пры асваеньні складанай праграмы ўнівэрсытэта. Плянуецца стварыць адмысловую базу дадзеных з зьвесткамі аб адораных дзецях.

З гэтага году павялічаная адмысловая квота на выпускнікоў вясковых школ пры паступленьні на самыя папулярныя факультэты – юрыдычны, эканамічны, факультэт міжнародных адносінаў.

У мінулым годзе, дзякуючы мерапрыемствам праведзеным прыёмнай камісіяй БДУ, колькасьць выпускнікоў вясковых школ, залічаных на дзённую форму навучаньня павялічылася да 13% ад прынятых. У мінулыя гады гэты паказьнік складаў 7-10%.

Можна меркаваць, што неўзабаве пры далейшым павялічэньні квотаў выпускнікам беларускіх ліцэяў і гімназіяў будзе прасьцей паступаць у замежныя ВНУ. А для тых, хто жадае паступіць ў менскія унівэрсытэты больш апраўданай стане падрыхтоўка ў невялікай вясковай школе.

Юра Сідун 13:50, 18/03/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4515 seconds.