Брытанскія студэнты бастуюць!
26 кастрычніка, у нядзелю ў 12:30 адбудзецца вялікая студэнцкая дэманстрацыя, але пакуль ня ў нас, а ў Велікабрытаніі, у Лёндане. Студэнты выступяць супраць павышэньня аплаты за навучаньне і супраць абмежаваньня грантаў (стыпендыяў на навучаньне).
Гэтыя праблемы востра адчувае на сабе кожны трэці брытанскі студэнт. Атрыманьне вышэйшай адукацыі ў Аб'яднаным Каралеўстве ў сярэднім каштуе 20 000 фунтаў - без уліку выдаткаў на жыцьцё. Таму большасьць студэнтаў вымушаныя браць пазыку ў дзяржавы (з часу абмежаваньня грантаў запазычанасьць студэнтаў дзяржаве ўзрасла на 544%, г.зн. да 5 біліёнаў фунтаў) і каля 40% працуюць па 13 і болей гадзінаў на тыдзень. Урад падрыхтаваў гэтую пастанову ў 2002г., і студэнты адразу ж адчулі ў гэтым небясьпеку. 4.12.2002г. адбылася першая вялікая дэманстрацыя ў Лёндане, якая прымусіла ўрад запаволіць ажыццяўленьне гэтай ідэі. Але брытанскі парлямэнт ізноў зьбіраецца перадаць пастанову аб павышэньні аплаты за навучаньне на падпісаньне Тоні Блэру. Таму зараз студэнцкі пратэст рыхтуецца да выбуху 26.10.2003. У гэтым вы самі зможаце ўпэўніцца, наведаўшы іх сайт: http://www.stopfeesnow.com. А мы працягнем паведамляць вам пра апошнія навіны.Вольга Дзіўнель
Каментары праз FACEBOOK