Cinema Perpetuum Mobile — шасьцідзённы кінафэст у Менску
Міжнародны фэстываль-кінакаапэрацыя «Cinema Perpetuum Mobile» арганізаваны Мінскім кінаклюбам пры падтрымцы РУП «Белвідэацэнтр» пройдзе 13–18 студзеня 2012 года.
Праграма Міжнароднага фэстывалю-кінакаапэрацыі «Cinema Perpetuum Mobile»
Пятніца, 13 студзеня
- 22.00 — 1.00 «Кальянная № 1» (вул. Карла Маркса, 33).
Pre-party Cinema Perpetuum Mobile Film Festival — Live A. De Bronhe. Вечарынка з адмысловым паказам работ фэстывалю пад жывую электронную музыку ад Alexei De Bronhe. - У праграме:
- Паказ адмысловай праграмы відэаарту фэстывалю CologneOFF 2011 (Германія). Куратар — Вера Анціпава.
- Паказ пазаконкурсных прац.
- Уваход 20.000 тыс. руб.
Субота, 14 студзеня
- 16.30 — 18.30 Галерэя Шчамялёва (пр-т Ракасоўскага, 49).
Сэкцыя дакумэнтальных работ фэстывалю. - Уваход — 1.500 тыс. руб.
Нядзеля, 15 студзеня
- 13.00 — 15.00 Мінскі Дзяржаўны Палац Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
Паказ анімацыйнай праграмы і дзіцяча-юнацкіх прац. - Уваход вольны.
Панядзелак, 16 студзеня
- 13.00 — 15.00 Арт-кінатэатр «Rubin Plaza» (пр-т Дзяржынскага, 5).
Пазаконкурсныя паказы фільмаў-удзельнікаў Cinema Perpetuum Mobile, а таксама пераможцаў фэстываляў Basque Shorts Films (Гішпанія) і Quest Europe (Польшча). - Уваход — 10.000 тыс. руб.
- 16.00 — 18.00 Музэй гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4).
Хроніка і міты беларускага відэаарту; зьява «вуснага кіно», «Падземка» дак.фільм Ю. Ігрушы, фільмы беларускіх канкурсантаў кінафэстывалю Cinema Perpetuum Mobile. - Уваход — 4.000 тыс. руб.
- 19.00 — 21.00 Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3).
Паказ конкурсных работ. - Уваход — 5.000 тыс. руб.
Аўторак, 17 студзеня
- 13.00 — 15.00 Арт-кінатэатр «Rubin Plaza» (пр-т Дзяржынскага, 5).
Пазаконкурсныя паказы фільмаў-удзельнікаў Cinema Perpetuum Mobile, а таксама пераможцаў фэстываляў Basque Shorts Films (Гішпанія) і Quest Europe (Польшча);
Паказ адмысловай праграмы відэаарту фэстывалю CologneOFF 2011 (Германія): куратар Вера Анціпава. - Уваход — 10.000 тыс. руб.
- 18.30 — 20.30 Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Леніна, 20) — цэнтральнае месца паказаў фэстывалю. Аўдыёвізуальная інсталяцыя — паказ конкурсных работ. (Музычнае суправаджэньне — Alexei De Bronhe).
- Уваход — 20.000 тыс. руб.
Серада, 18 студзеня
- 13.00 — 15.00 Арт-кінатэатр «Rubin Plaza» (пр-т Дзяржынскага, 5)
- Пазаконкурсныя паказы фільмаў-удзельнікаў Cinema Perpetuum Mobile, а таксама пераможцаў фэстываляў Basque Shorts Films (Гішпанія) і Quest Europe (Польшча).
- Уваход — 10.000 тыс. руб.
- 18.30 — 20.30 Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Леніна, 20) — цэнтральнае месца паказаў фэстывалю. Паказ конкурсных работ.
- Уваход — 20.000 тыс. руб.
- 19.00 — 21.00 Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3). Паказ конкурсных работ.
- Уваход — 5.000 тыс. руб.
Cinema Perpetuum mobile — міжнародны фэстываль-кінакаапэрацыя незалежных фільммэйкераў. Яго асаблівасьцю зьяўляецца тое, што ўдзельнікі кінакаапэрацыі здымаюць кароткамэтражныя фільмы адмыслова для фэсту на тэму «вечны рухавік» (Perpetuum mobile). Акрамя галоўнай тэмы фэстывалю прадугледжаны намінацыі:
- Perpetuum Ars (вечнае мастацтва)
- Perpetuum Idea (вечная ідэя)
- Perpetuum Vita (вечная жыцьцё)
- Perpetuum Adversi (вечнае супярэчнасьць)
- Perpetuum Libertas (вечная свабода).
На фэстываль паступіла больш за 190 фільмаў з 35 краін сьвету, у тым ліку Расіі, ЗША, Канады, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Індыі, Аўстраліі і іншых дзяржаў. Сярод іх спэцыяльна запрошаныя ўдзельнікі, працы якіх былі ўдастоены прэстыжных узнагарод на міжнародных кінафэстывалях.
У конкурсную праграму ўключаны лепшыя фільмы партнэраў фэстываляў Cologne OFF, KinoBerlino (Германія), Basque Shorts Films (Гішпанія), Quest Europe (Польшча), AAfilmLab (ЗША).
У склад журы ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі незалежнага кінэматографу розных краін: рэжысёр Коры Макэбі (ЗША); рэжысёр, кіраўнік сеткі відэагалерэй «АртВидеоКельн», стваральнік фэсту «CologneOFF» Вільфрыд Агрыкола дэ Калонь (Германія); старшыня фэдэрацыі кінаклюбаў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы Мацей Гіль (Польшча); рэжысёры Сяргей Красікаў (ЗША) і Багдана Сьмірнова (Украіна) і, вядома ж, прадстаўнікі беларускага кіно: рэжысёр і сцэнарыст, сябра Эўрапейскай акадэміі кіно Віктар Асьлюк; прадусар, рэжысёр Юры Ігруша; рэжысёр, дэкан факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафэсар Павел Іваноў; кіназнаўца, журналіст, выкладчык БДАМ Галіна Шур; сцэнарыст, драматург, рэжысёр і публіцыст Андрэй Курэйчык.
«Cinema Perpetuum Mobile» — першы беларускі фэстываль, які ўключаны ў найбуйнейшую базу дадзеных фэстываляў Withoutabox, разьдзелу IMDb (Internet Movie Database). Withoutabox аб’ядноўвае больш за трыста тысяч фільммэйкераў і ўтрымоўвае інфармацыю аб трох тысячах кінафэстывалях усяго сьвету.
Насычаная праграма фэсту, акрамя конкурсных паказаў, уключае паказы анімацыі і дзіцячых фільмаў, студэнцкіх работ розных кінашколаў сьвету, у тым ліку лепшыя працы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.