Конкурс ад амбасады ЗША: Ipad за дызайн лягатыпа

Амбасада ЗША ў Беларусі аб’яўляе конкурс на лепшы дызайн лягатыпа, які сымбалізуе 20-гадовую гісторыю дыпляматычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларусьсю.

Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лягатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасьць і дух 20-гадовай прысутнасьці амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.

У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Журы прымае конкурсныя работы да 9 гадзін раніцы 30 студзеня 2012 года.

  • Работы павінны ўяўляць сабой арыгінальныя творы іх аўтараў.
  • Кожны ўдзельнік можа даслаць ня больш за пяць варыянтаў лягатыпаў.
  • Работы трэба дасылаць на адрас program@usembassy.minsk.by у фармаце jpeg. У электронным паведамленьні павінныя быць указаныя імя, прозвішча, дата нараджэння і кантактны тэлефон канкурсанта.
  • Усе работы застаюцца інтэлектуальнай уласнасьцю ўдзельнікаў. Пры гэтым амбасада ЗША пакідае за сабой права ўжываць работы ўдзельнікаў на сваім інтэрнэт-сайце, у сетцы Facebook, а таксама падчас сваіх мерапрыемстваў і на прома-матэрыялах.
  • Амбасада ЗША не нясе адказнасьці за страчаныя, спозьненыя, няпоўныя альбо іншым чынам непрыдатныя работы і пакідае за сабой права дыскваліфікаваць удзельніка падчас альбо пасьля правядзеньня конкурсу ў выніку, калі апошні прадставіць недакладную альбо несапраўдную інфармацыю.

Першы этап адбору будзе ажыцьцяўляцца праз журы амбасады ЗША. Работы, адабраныя ў фінал, будуць апублікаваныя на старонцы Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША ў сетцы Facebook 31 студзеня. Пераможца, які набярэ найбольшую колькасьць галасоў карыстальнікаў Facebook, атрымае прыз конкурсу – iPad.

10:10, 09/01/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1241 seconds.