У Менску зьніклі дзьве студэнткі і навучэнка ПТВ

Савецкі РАУС Менска аб'явіў у вышук дзвюх студэнтак і навучэнку менскіх навучальных установаў, якія да 5 студзеня 2005 года разам здымалі кватэру ў цэнтры горада, на праспэкце Ф.Скарыны.

Як паведамілі БелаПАН ў ГУУС Менгарвыканкама, 18-ці гадовыя Марына Коктыш, Караліна Цемнікава і 17-ці гадовая Дар'я Пугач у мінулым годзе прыехалі ў Менск з г. Баранавічы. З заявамі аб іх зьнікненьні ў міоіцыю зьвярнуліся бацькі дзяўчатаў.

Праваахоўчым ворганам вядома, што дзяўчаты часам бадзяліся па розных менскіх клюбах, у тым ліку, бывалі, напрыклад, у "Рэактары". Мелі вялікае кола знаёмых. У міліцыі ёсьць спадзевы, што дзяўчаты самі хаваюцца ў сувязі з запазычаннасьцю за арэндуемую кватэру, але іх, тым ня менш абвесьцілі ў вышук.

vojur 07:15, 25/02/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.327 seconds.