Беларусь невыязная
Беларусы бязь візы могуць трапіць у прыкладна такую ж колькасьць краін, як і жыхары Зымбабвэ, Саўдаўскай Арабіі і Кабо Вэрдэ. Такія дадзеныя ўтрымлівае абноўлены рэйтынг візавых абмежаваньняў, у якім наша краіна за год апусьцілася на дзьве пазыцыі да 74 месца сярод 101.
Краіны, у якія беларусы могуць трапіць бязь візаў альбо атрымаць візу па прыбыцьці. Малюнак Wikipedia
Кампанія Henley&Partners, якая спэцыялізуецца на міжнародным праве ў галіне грамадзянства і іміграцыі, апублікавала чарговы Індэкс візавых абмежаваньняў (Visa Restriction Index 2011). Гэты міжнародны рэйтынг краін складзены з улікам таго, наколькі свабодна грамадзяне той ці іншай дзяржавы могуць перамяшчацца па сьвеце.
У сьпісе са 101 пазыцыі Беларусь займае
Паводле рэйтынгу, беларусы бязь візы сьмела могуць ехаць у 57 краін сьвету. Літоўцы — у 153 краіны (17 месца), палякі — у 154 (16 месца), украінцы — у 69 краін (63 месца), а расейцы — у 89 краін (49 месца).
Вялікая колькасьць «бязьвізавых» для беларусаў краін выклікае пэўнае зьдзіўленьне. Паводле Вікіпэдыі, беларусы бязь візы могуць трапіць у 24 краіны, большасьць якіх — сябры СНД.
Пры наяўнасьці сапраўднага пашпарта бязь візы беларусаў дакладна пусьцяць у 24 дзяржавы: у краіны СНД, акрамя Туркмэністану, Грузію, Вэнэсуэлу, Гандурас, Сэрбію, Македонію, Малайзію, Манголію, Намібію, Нікарагуа, Пэру, Чарнагорыю,
Верагодна, спэцыялісты Henley & Partners пры складаньні рэйтынгу ўлічвалі таксама тыя краіны, якія дазваляюць атрымліваць беларусам візы па прыбыцьці ў краіну. Але карыстаючыся падобнай лёгікай Беларусь зьяўляецца «бязьвізавай» нават для грамадзян ЗША, якія за шалёныя грошы могуць атрымаць беларускую візу ў аэрапорце Менску.
Выбраныя краіну Індэксу візавых абмежаваньняў. Малюнак Economist
Але ў любым разе беларусы ня самыя няшчасныя ў візавым сэнсе. Уладальнікам аўганскага пашпарту не пашанцавала яшчэ болей. Паводле рэйтынгу Henley&Partners, Аўганістан займае апошні радок з 24 краінамі, куды жыхары гэтай дзяржавы могуць трапіць бязь візаў. Гэта ў асноўным выспы ў Ціхім акіяне.
А вось найлепшая сытуацыя ў швэдаў і фінаў, якія могуць паехаць бязь віз у 173 краіны і тэрыторыі сьвету (з 223 магчымых — столькі Henley&Partners налічылі ўтварэньняў, што могуць выдаць візу). На другім месцы ў рэйтынгу — немцы, а вось амэрыканцы за апошнія гады апусьціліся зь першага месца на пятае.