Апантаныя стрыт-артам

10-хвілінны рэпартаж пра стрыт-арт у Беларусі і Польшчы ў межах цыклу «Апантаныя» — рэпартажы пра грамадзка-актыўных беларусаў.

Цыкл рэпартажаў, які аб’яднае 8 тэмаў — кожная сэрыя пра нешта адно, робіцца Магдай Пытлякоўскай і Васілём Лепешам, што жывуць у Польшчы.

«Мы вырашылі паказаць, што нягледзячы на безьліч праблемаў, сярод беларусаў існуюць грамадзка-актыўныя людзі. Нашым цыклам хочам зматываваць да дзеяньня і стварыць пазытыўны прыклад для іншых».

Адзін з відэа-ролікаў прысьвечаны стрыт-арту.

У наступных сэрыях, якія выкладаюцца на youtube, аўтары раскажуць пра грамадзкія ініцыятывы зарэгістраваныя і незарэгістраваныя. Экалёгія, сацыяльная дапамога, культура... Кожная сэрыя апавядае пра асобную ініцыятыву.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.