«Дай Дарогу!» зноўку зьбірае ўсіх ў «Рэпаблік» — з нагоды Новага году

Гурт «Дай Дарогу!» сёньня можна сьмела назваць лідэрамі панк-рок руху ў Беларусі. Прайшло ўжо больш за 10 гадоў з таго моманту, калі ў сьвет выйшаў іх дэбютны альбом «Зарубило!», І хлопцы па гэты дзень без перапынку працягваюць рубіць якасны панк-рок, радуючы сваіх прыхільнікаў.

На сёньня на рахунку калектыву ўжо 7 альбомаў. Сьвежая кружэлка пад назвай «Боли нет!» некалькі адрозьніваецца ад іх папярэдніх твораў. У першую чаргу аб гэтым кажа той факт, што амаль на 100% гэта сольны альбом вакаліста гурта Стыльскага. Ён і аўтар слоў песень, музыкі, аранжыровак, і нават сам займаўся запісам і зьвядзеньнем матэрыялу. У цэлым, усё вытрымана ў хуліганскім стылі гурта — вострасацыяльныя тэксты пра побыт, дзяўчат, працу, абсурднае побытавае жыцьцё.

Дай Дарогу!

Запісу «Боли нет!» папярэднічала доўгая, сур'ёзная і скрупулёзная падрыхтоўка.

«Усе, хто думаў што “Дай Дарогу!” — нэта проста панк, будуць прыемна зьдзіўленыя лірыкай і мэлядызмам гэтага альбому», — тлумачыць вакаліст гурта Юра Стыльскі. — «У новы альбом мы ўключылі некалькі старых песень з «Д.С.П.Г», якія набылі зусім іншае гучаньне. У цэлым матэрыял атрымаўся досыць лёгкім у параўнаньні з папярэднім. Рок-н-ролу стала больш чым мэталу і ненарматыўнай лексыкі паменшылася».


Рэпартаж з першага канцэрту «Дай Дарогу!» у Re:Public паўтарымесяцы таму

Хацелася б адзначыць, што адной з галоўных падзей пры запісе альбома стаў сумесны дуэт Стыльскага з лідэрам аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» Сяргеем Міхалком.

Пачуць новыя працы «Дай Дарогу!» і старыя гіты можна 15 сьнежня ў клюбе RE:Public (Прытыцкага 62) на вялікім пераднавагоднім сольным канцэрце гурта. Музыкі намякаюць прыходзіць у белых майках — для сьвяточнасьці. Квіткі: 30 000 - 50 000. Інфалінія: +37529 110 35 35 / +375 29 87 555 11 / +375 17 310 31 42.

17:00, 09/12/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0634 seconds.