Эксклюзіўны рэпартаж з масавай акцыі ў Менску на Дзень студэнта

Гул, улюльканьне і гучны звон учора запоўнілі менскія вуліцы — беларускія студэнты адзначылі 17 лістапада масавай акцыяй. Пачыналася яна яшчэ раніцай адначасова ў некалькіх самых вялікіх ВНУ горада, а завершылася на плошчы гандлёвага цэнтру сталіцы.

Паводле нашых крыніцаў задума правесьці акцыю зьявілася ў невядомых гарачых галовах, узбуджаных прамянямі апошняга цёплага сонца сэзону 2011.

А ўжо празь некалькі хвілінаў імкліва абляцеўшы горад праз сацыяльныя сеткі, sms ды іншыя небясьпечныя сродкі сувязі акцыя пачыналася на прыступках большасьці ВНУ.

Першымі падхапіліся дзяўчаты з Пэдагагічнага ўнівэрсытэта і літаральна выкаціліся на плошчу Незалежнасьці.

Аўдыторыі апусьцелі. 

Даўначаканы гул плошчы імгненна абудзіў студэнтаў БДУ. Першыя групы актывістаў адразу ж пачалі зьбірацца на ганку галоўнага корпуса ўнівэрсытэта.

Праз суполкі ў тых самых сацыяльных сетках пра акцыю дачуліся гікі з Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Па-за позіркамі нетаемнай службы аховы Палітэха пачалі гуртавацца і тамтэйшыя спрытныя студэнты.

Урэшце студэнцкая акцыя ахапіла ўвесь горад і рушыла праспэктам па загадзя прадуманым маршруце.

Кропкай збору стала вялікая пляцоўка каля аднаго з гандлёвых цэнтраў сталіцы. 

Мора з студэнцкіх актывістаў цалкам захапіла горад літаральна цягам некалькіх гадзінаў. 

Паводле нашых крыніцаў масавая студэнцкая акцыя працягваецца і ў гэты момант.


vojur 16:10, 18.11.2011 | ПраВакацыі |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0458 seconds.