Студэнты паміраюць ад падрыхтоўкі да іспытаў

Сярод студэнтаў ЗША зарэгістравана некалькі выпадкаў злоўжываньня псыхастымулюючымі й наатропнымі прэпаратамі, што прыводзяць да сьмерці.

Студэнты ЗША прымаюць псыхастымулятары для таго, каб хутчэй падрыхтавацца да іспытаў і залікаў. Найбольшай папулярнасьцю сярод іх карыстаецца прэпарат адэрол, які зьяўляецца сумясьсю некалькіх рэчываў з групы амфэтамінаў. Гэты прэпарат прадаецца ў аптэках толькі пры наяўнасьці рэцэпту, аднак студэнты усё ж знаходзяць спосаб атрымаць яго без прызначэньня лекара. Перадазаваньне гэтага прэпарату можа выклікаць інсульт.

Прэпараты, якія паляпшаюць інтэлектуальныя здольнасьці, досыць папулярныя й сярод студэнтаў іншых краінаў, асабліва пад час сэсіі. Але найчасьцей студэнты імкнуцца выкарыстоўваць замест небясьпечных псыхастымулятараў лекі, што паляпшаюць памяць і здольнасьць да лягічнага мысьленьня. Таму ўдаецца пазьбегнуць небясьпекі, зьвязанай з падобным уплывам на ўласны мозг.

@ptymist 00:00, 16/02/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4514 seconds.