Польская акадэмія дакумэнталістыкі запрашае на сэмінары і паказы ў Менску

«Polska Akademia Dakumenta» ладзіць 8-12 лістапада межах кінафэстывалю «Лістапад» сэсію з майстарклясаў і кінапаказаў. Цягам чатырох дзён сэмінары для маладых дакумэнталістаў правядуць вядомыя польскія выкладчыкі. У часе сустрэчаў будуць таксама паказаныя фільмы. Сустрэчы будуць адбывацца на польскай і ангельскай мовах, але будуць таксама перакладчыкі. Фільмы будуць ісьці па-расейску або з субтытрамі.

Праграма будзе адбывацца «Цэтры-відэа», які знаходзіцца ў ГЦ «Сталіца». Квіткі прадаюцца на месцы.

Праграма сустрэчаў

08.11.2011, аўторак

  • 17.00 Kocham Polskę / Я люблю Польшчу, 51′ pэж. Марыя Змарз-Качановіч, Ёана Славінская
  • 18.00 Warszawa do wzięcia / Атрымаць Варшаву , 51′ pэж. Караліна Бяляўская, Юлія Рушкевіч
  • 19.00 Урачыстае адкрыцьцё Польскай Акадэміі Дакумэнталістыкі ў Менску
  • Beats of Freedom / Покліч свабоды, 73′ pэж. Лешак Гнаінскі, Войцэх Слота

9.11.2011, серада

10.11.2011, чацьвер

11.11.2011, пятніца

  • 19.00 Кароткі фільм Poste Restante/ Адрасат ня знойдзены (14′) pэж. Марцэл Лазінскі
  • 19.15 Урачыстае закрыцьцё «Польскай Акадэміі Дакумэнталістыкі»

18:30, 05/11/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0113 seconds.