Студэнтаў прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя газэты
Студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта, якія вывучаюць прадмет "дзяржаўная ідэалёгія", абавязваюць падпісацца на шэраг дзяржаўных газэтаў.
Пачынаючы з гэтай сэсіі, студэнты гуманітарных факультэтаў павінныя зьяўляцца на залікі і іспыты па згаданай дысцыпліне з квітанцыяй, якая пацьвярджала б факт падпіскі. Па інфармацыі службы маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" па Магілёўскай вобласьці, існуе вуснае распараджэньне адміністрацыі пэдунівэрсыэта на гэты конт. Будучыя выкладчыкі гісторыі і грамадазнаўства павінныя будуць падпісацца на "Советскую Белоруссию" і "Магілёўскія ведамасці" - друкаваны ворган аблвыканкама.
Каментары праз FACEBOOK