Heavy Metal Rock — новы альбом IQ48 выйдзе 4 лістапада
4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i «Vigma» адбудзецца рэліз новага альбому HMR гурта «марс-року» IQ48. У гэты ж дзень у клюбе RE:PUBLIC адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя.
Чаму такая назва
HMR - абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х -пачатку 1990-х гадоў XX стагодзьдзя «прасунутая» моладзь азначала практычна усю больш-менш цяжкую рок-музыку, ня толькі мэтал у яго кананічным выглядзе. Як раз тады сфармаваўся музычны і жыцьцёвы сьветапогляд хлапцоў з IQ48, а таксама пабачылі сьвет культавыя музычныя альбомы, якія зьмянілі эпоху i людзей. Такім чынам, HMR - даніна павагі тым часам і той музыцы, так мовіць, вяртаньне да каранёў ну і, канешне, самаіронія.
Што на альбоме
HMR складзены з 10 рок-баевікоў аўтарства IQ48 і аднаго сумеснага трэку «Дай сілы!» зь вядомым беларускім рэпэрам Vinsent'ам.
Аб чым песьні на HMR
Гэта песьні-развагі звычайнага нармальнага гарадзкога хлапца пра кар'ерызм, мас-мэдыі, эміграцыю, самаіндыфікацыю сябе ў «камэнных менскіх джунглях» і увогуле пад сонцам. Ну і, канешне, адвечная любоў і каханьне.
Як ствараўся альбом
Увесь альбом, ад напісаньня першай песьні да апошняй рэкард-сэсіі, быў створаны ўсяго за адзiн год! Непасрэдна запіс HMR адбыўся ў чэрвені-верасьні 2011 г. на уласнай студыі «Таксафон» гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага.
Хто працаваў над HMR
HMR запісаны адноўленым складам гурта IQ48. Замест былога саксафону тут удзельнiчае гітара Паўла Яноўскага (ён жа выступіў і ў ролі саундпрадусара альбому), а за бас адказвае былы удзельнік гуртоў «Крамбамбуля» і ZET Улад Плюшчаў. Канцэпцыю вокладкі IQ48 распрацавалі цалкам самастойна, а непасрэдна ажыцьцявіў гэтыя дызайн-ідэі яшчэ адзін гітарыст гурта Яўген Бузоўскі.
Цiкава
У адной з кампазыцыяў на альбоме HMR упершыню ў Беларусi выкарыстаны экзатычны музычны iнструмэнт - вамола.
Дзе і калі знайсьці альбом HMR
Рэліз альбому HMR адбудзецца 4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i «Vigma». Продаж першых асобнікаў будзе ажыцьцяўляцца непасрэдна на прэзэнтацыі HMR, а потым у музычных крамах горада.
Прэзэнтацыя альбому HMR пройдзе 4 лiстапада ў менскім клюбе RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага,62) пры падтрымцы гурта «Разьбітае сэрца пацана», а таксама «зорных» гасцей.
Кошт квiткоў: першыя 100 - 30 000, астатнiя - 35 000, у дзень канцэрту - 40 000, столiкi - 50 000. Пачатак мерапрыемства а 19 гадзiне. Кропкі продажу: клуб RE:PUBLIC, пераходы Я.Коласа, Гум, ГЦ Купалаўскі,19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.
Даведкі па тэлефоне +375 29 649 08 88, +375 17 310 31 42.