Прафэсару Юры Бандажэўскаму адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні

Камісія выпраўленчай калёніі-пасяленьня №26, у пасёлку Гезгайлы Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласьці 31 студзеня адмовіла затрыманаму прафэсару Юры Бандажэўскаму ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

Юры Бандажэўскі адседзеў ужо дзьве траціны тэрміну ягонага затрыманьня. Згодна з законам, ён меў магчымасьць умоўна-датэрміновага вызваленьня. Прафэсар не парушаў дысцыпліны, а ягоны стан здароўя ў апошні час значна пагоршыўся. Аднак камісія не прыняла да ўвагі гэтыя факты і адмовіла ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Прычына таму – Юры Бандажэўскі не прызнаў свае віны і не выплочвае запазычанасьці па суду.

Як паведаміў Белапан доктар юрыдычных навук, кіраўнік Цэнтру юрыдычынай абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў, гэтыя два моманты зьяўляюцца вельмі істотнымі пры вынясеньні рашэньня аб ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

Як правіла, неаплата сумаў пры рашэньні суда і непрызнаньне свае віны зьяўляюцца вызначальнымі пры прыняцьці такога рашэньня. Згодна заканадаўству, пры гэтых абставінах фармальна камісія мае права адмовіць ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні”, - сказаў Белапан Міхаіл Пастухоў.

Нагадаем, што вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь у чэрвені 2001 года былы рэктар Гомельскага медыцынскага інстытута прафэсар Юры Бандажэўскі, які займаўся дасьледваньнямі аб уплыве на здароўе чалавека малых дозаў радыяцыі, быў прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару і асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем аргынізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на 5 год.

Пазьней на аснове законаў “Аб амністыі” ад 2001 і 2004 гадоў тэрмін пакараньня яму быў скарочаны на два гады. У ліпені 2001 года Юры Бандажэўскі стаў 25-м чалавекам на плянэце, які атрымаў пашпарт свабоды, які дае яму права вольна перасунацца па Эўропе і выбіраць у якасьці месца жыхарства любую эўрапейскую краіну.

//БелаПАН

15:00, 01/02/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5297 seconds.