“Mobilize, organize and Struggle to stop this Genocide!”

Пад лёзунгам “Ад рыторыкі да дзеяньняў; эпідэмія ВІЧ/СНІД: спыніце генацыд ЗАРАЗ!” усеафрыканскі студэнцкі зьвяз распаўсюдзіў свой зварот да сусьветнай супольнасьці і ў першую чаргу да студэнтаў.

У звароце, падпісаным генэральным сакратаром AASU (All-Africa Students Union), апісваецца цяжкае становішча, што склалася на кантыненце ў зьвязку з гэтай праблемай, калі эпідэмія СНІД набывае такія грандыёзныя маштабы. Сярод асноўных падставаў распаўсюду эпідэміі студэнты выдзялюць Галоту, Непісьменнасьць, Неадукаванасьць, Недахоп інфармацыі, Дрэннае дзяржаўнае кіраўніцтва і інш. У 2002 годзе ў Афрыцы ад эпідэміі памерла 3,1 млн чалавек і яшчэ болей памруць у гэтым годзе. Большасьць хворых – маладыя людзі, ад якіх залежыць будучыня кантыненту. Агульная колькасьць людзей, што ўжо памерлі ад хваробы, перавышае лічбу ахвяраў другой сусьветнай вайны.

Студэнты называюць гэта ГЕНАЦЫДАМ! І заклікаюць усіх далучыцца да руху супраць хваробы, зрабіць у яго які-небудзь унёсак.

Oludare OGUNLANA распавядае пра шырокую сустрэчу афрыканскіх грамадзкіх арганізацыяў, што ня так даўна адбылася і была прысьвечаная праблеме СНІДу і на якой шырока абмяркоўваліся прычыны, праблемы, шляхі пазбаўленьня, а таксама двудушнасьць Захаду, калі асобы рознага ўзроўню прыязджаюць у Афрыку, шмат чаго абяцаюць дзеля свайго іміджу, але апасьля нічога не выконваюць. Гэта, напрыклад, адбылося зь візытам Буша ў мінулым ліпені, калі афрыканцы пачулі горы абяцаньняў… Вядома ж “абяцанкі-цацанкі, а дурному - радасьць”.

Для AASU як студэнцкай арганізацыі праблема зьяўляеца вельмі важным накірункам дзейнасьці, бо хварэюць больш маладыя людзі – будучыя лідэры кантыненту. Яны засмучаныя тым, што моладзевыя арганізацыі, якія наўпрост працуюць з моладзьдзю, так мала робяць для вырашэньня праблемы

Да таго ж AASU зьвярнуліся да ўсіх студэнцкіх зьвязаў з просьбай, як мага шырэй і заўважней правесьці свае мэрапрыемствы 1 сьнежня – у Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам.

Яны прапанавалі наступныя лёзунгі ў барацьбе супраць эпідэміі:
• Тэрміновае выдаткаваньне 15 мільярднай дапамогі, абяцанай прэзыдэнтам Бушам, а таксама запыт аб дадатковай дапамозе міжнародных арганізацыяў.
• Спыненьне дыскрымінацыі адносна людзей, хворых на ВІЧ.
• Доступ і забесьпячэньне лячэньня для людзей, што маюць хваробу.
• Тэрміновая адмена нелігітымнай пазыкі Афрыкі.

“Mobilize, organize and Struggle to stop this Genocide!”
Mara 00:00, 15/10/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4648 seconds.