«Рок-млын» — у суботу ў Дудутках апошні опэн-эйр 2011
Пажар, які адбыўся на мінулых выходных не зьмяніў плянаў арганізатараў правесьці ў музэйным комплексе Дудуткі вялікі супольны канцэрт. 17 верасьня на на тэрыторыі музэю выступяць IQ48, «Мутнае вока» і яшчэ пяць беларускіх гуртоў. Сабраныя сродкі пойдуць на ўзнаўленьне млына — унікальнага помніку народнай архітэктуры пачатку XX ст., а таксама пашкоджаных агнём экспанатаў.
У праграме заяўленыя:
- LITESOUND
- IQ48
- SEVEN SEALS
- МУТНАЕВОКА
- АСТЕНИЯ
- БЕЗ ПАНИКИ
- Вектор Эго
Для таго, трапіць на канцэрт неабходна будзе аплаціць звычайны квіток на наведваньне музэйнага комплексу. Яго кошт складае 30 тысяч.
Пачатак імпрэзы заплянаваны на 11.30
Дудуткі знаходзяцца ў 40 км ад Менску. З вакзалу «Усходні» туды ходзіць аўтобус №323 «Мінск-Дудуткі». Расклад можна паглядзець на сайце Мінсктранс: http://www.minsktrans.by/index.php
GPS каардынаты музэйнага комплекса Дудуткі: 52.328625 N 27.119751
Схема праезду: http://dudutki.by/roadmap.html
Падрабязнасьці пра імпрэзу: http://vkontakte.ru/event29823402