«Каханьне і гашыш»: усім студэнткам філфаку прысьвячаецца

Такое прысьвячэньне і лінк на файлік з п’есай мы атрымалі на рэдакцыйны мэйл у дзень ведаў. 38 хвілінаў «студэнцкага каханьня і сапраўднага трылеру» ў клясычнай манэры чытаньня ад маладога паэта ды журналіста Алеся Плоткі — у падкасьце. 

«1 верасьня — час маладосьці, кветак і шампанскага. Гэта ўнікальны дзень, у які кожны год мы адчуваем сабе асабліва — узвышана і ашалела без дай прычыны. Хочацца лётаць і скакаць — радавацца жыцьцю напоўніцу і дарыць радасьць блізкім. Усё проста — не бывае былых студэнтаў і студэнтак — мы назаўжды застаемся маладымі рамантычнымі авантурыстамі ў сваіх сэрцах.

У пэрыяд з 2000 па 2011 год з беларускіх ВНУ адлічана за амаральныя паводзіны 465 чалавек. Зь іх 240 — паненкі. У той жа пэрыяд часу па артыкуле 328 КК РБ (незаконны абарот наркатычных сродкаў) да адказнасьці прыцягнута 3017 чалавек ва ўзросьце да 24 год.

Беларускі сучлітпрацэс не знаходзіць месца для сапраўдных студэнцкіх гісторый. Нехта хавае іх за патрэбу «высокага стылю», нехта — за ідэалягічныя вежы, нехта за скупасьць уласнай душы. Але праўда жыцьця застаецца нязьменнай. Вечнай, як само каханьне…

Гісторыя аднаго студэнцкага каханьня і сапраўдны трылер неўзабаве чакаюць цябе. Пампуй «Каханьне і гашыш» сёньня і пасьміхайся разам зь яго героямі. Памятай — нішто акрамя сьмеху не падоўжыць нашае нікчэмнае жыцьцё».

Спампаваць

John Daw 13:30, 01/09/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.