Майстроў хэндмэйду запрашаюць да ўдзелу ў выставе
Запрашаюцца майстры для ўдзелу ў міжнароднай выставе па бісэрапляценьні, батыку, вяляньні, пэчворку, квілту, дэкупажу, скрапбукінгу. Выстава будзе праходзіць у Менску ў межах «Майстроў Сьвятла».
photo by nromagna
Працы прымаюцца да 31 кастрычніка. Для ўдзелу ў выставе неабходна пакінуць заяўку на электронны адрас (biserbel@yandex.by), з пазнакай «Выстава».
Прымаюцца працы толькі ўласнага выкананьня. Дадайце таксама кароткую інфармацыю пра сябе, 5–7 фота Вашых работ і свой здымак.
Каментары праз FACEBOOK