Менскія студэнты будуюць гасьцініцу «Беларусь», тэатар імя Янкі Купалы і праспэкт Дзяржынскага

Болей 6 тысячаў студэнтаў менскіх ВНУ гэтым летам працуюць на буйных будоўлях гораду.

Студэнцкія будатрады БДУ, БДУіР, БНТУ, МДЭУ імя Сахарава ды іншых працуюць на ўзьвядзеньні будынка музэя Вялікай Айчыннай вайны, легкаатлетычнага манежу і басэйну на праспэкце Пераможцаў і Студэнцкай вёскі, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны».

Таксама студэнты прымаюць удзел у рэканструкцыі гасьцініцы «Беларусь», тэатру імя Янкі Купалы, будынка кінастудыі «Беларусьфільм» і занятыя на дарожных працах на праспэкце Дзяржынскага.

Уні Вера 15:00, 04/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0736 seconds.