Кiраўнiк парлямэнцкай камiсii аб 5-гадовай адпрацоўцы выпускнiкоў ВНУ
Кiраўнiк парлямэнцкай камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i НТП нiжняй палаты парлямэнта Уладзiмiр Здановiч выказаўся за прыняцьцё Кодэкса аб адукацыi.
«Мы ўжо прынялi базавы закон аб адукацыi i цяпер прымаем законы прамога дзеяння. Сярод iх вельмi шмат пытанняў вакол закона аб вышэйшай адукацыi», — паведамiў суразмоўца агенцтву Інтэрфакс.
Парлямэнтарый патлумачыў, што мноства пытаньняў узьнiкае з прапануемай 5-гадовай адпрацоўкай выпускнiкоў ВНУ па размеркаваньню.
«Мы пакуль знайшлi кампрамiсны варыянт, згодна з якiм выпускнiк ВНУ, якi вучыцца за кошт дзяржсродкаў, павiнен адпрацаваць 5 гадоў унутры краiны, з якiх першыя два гады — па месцы размеркаваньня», — расказаў У. Здановiч.
У той жа час кiраўнiк парлямэнцкай камiсii не выключыў верагоднасьцi ўзьнiкненьня спрэчных момантаў.
«Калi студэнт вучыцца чатыры гады бясплатна, а ў апошнi год пераводзiцца на платнае навучаньне, колькi ён павiнен вяртаць? Калi чалавек адпрацаваў па размеркаваньню паўтара года, а затым захварэў?» — задаў пытаньне парлямэнтарый.
Акрамя таго, гэтым законам прапануецца прыраўноўваць да маладых спэцыялiстаў усiх выпускнiкоў, якiя вучылiся на дагаворнай аснове, у тым лiку i па мэтаваму разьмеркаваньню з захаваннем iльгот, якiя маюць маладыя спэцыялiсты.