550 эўра на дасьледаваньне-вандроўку ў Нямеччыну

Нямецкая фундацыя Schwarzkopf прапануе для моладзі ва ўзросьце 18-26 гадоў атрымаць грант на падарожжа ў Нямеччыну з магчымасьцю правесьці дасьледаваньне палітычных і культурных падзеяў у кантэксьце эўрапейскай інтэграцыі. Фундацыя кампэнсуе транспартныя выдаткі памерам да 550 эўра.

Для ўдзелу ў праграме варта запоўніць анкету з апісаньнем сваёй біяграфіі, матывацыі вандроўкі, тэмы дасьледаваньня, інфармацыі па мэханізмах рэалізацыі дасьледаваньня, маршруце вандроўкі і транспартных сродках.

Дэдлайн для заявак: 1 верасьня 2011 году. Выніковае дасьледаваньне па выніках вандроўкі мусіць быць па-нямецку ці па-ангельску.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе праграмы, трэба запоўніць электронную анкету і даслаць на мэйл info@schwarzkopf-stiftung.de.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1698 seconds.