Адчыніўся фэстываль “MINSK OPEN 2004”

Увечары 28 сьнежня ў Менску адбылося адкрыцьцё міжнароднага  фэстывалю па спартыўных бальных танцах, арганізатарам правядзеньня якога выступіў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў. На турнір прыехалі суддзі з Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны і Расеі. Галоўным судзьдзёй спаборніцтва стаў беларускі судзьдзя міжнароднага ўзроўню, дацэнт вышэй ўзгаданай ВНУ, загадчык катэдры харэаграфіі Уладзімір Парахневіч.

Чвэрць- і паўфінал  катэгорый “Юніёры” і “Дарослыя” прайшоў імкліва: адзін заход зьмяняў другі, адначасова 8-9 маладых пар  на сцэне таньчылі самба, ча-ча-ча, румба, пасадобаль і джайв (катэгорыя “Дарослыя”), а таксама павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот і кўік-стэп (катэгорыя “Юніёры”).

У фінал выўшла 6 пар катэгорыі “Юніёры” і 7 “Дарослыя”. Кожны дуэт выканаў па 2 нумары, што зьяўляецца неад’емным патрабаваньнем конкурсу міжнароднага ўзроўню.

Беларусы значна мацней былі рэпрэзэнтаваныя ў  катэгорыі “Юніёры”, яны ўзялі першае і трэцяе мейсцы. Другое- украінскія танцоры. У катэгорыі “Дарослыя” першае мейсца заняў яркая пара з Малдовы пад нумарам 22. Але гэтым яны не абмежаваліся, малдаване заваявалі яшчэ і трэцяе мейсца. Другое – выступоўцы з Расеі. Беларусы праявілі сябе ня надта актыўна: толькі адна пара прайшла ў фінал і атрымала 4 мейсца.

Сёньняшнняя праграма фэстывалю парадавала нешматлікую публіку выступам лаўрэатаў прэміі гран-пры эстраднага танцу Алена Мялешкіна  і Віталь Волчын, выпускніцы “кулька” Ірыны Дарафеевай і ансамблем катэдры харэаграфіі пад кіраўніцтвам Сьвятланы Гудкоўскай.

Конкурс працягнецца і заўтра: цэлы дзень будзе выконвацца лацінаамэрыканская і эўрапейская праграмы, а ўвечары адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё, у якім прыме ўдзел гітарыст Уладзімір Угольнік, а таксама студэнцкі тэатар спартыўнага бальнага танца “Капучына”.

exi 00:00, 25/12/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.