Спартыўна-бальныя танцы пад елкай

28-29 сьнежня ў Менску па ініцыятыве катэдры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў адбудзецца міжнародны фэстываль спартыўных бальных танцах MINSK OPEN 2004.

Сёлета турнір ужо чацьвёрты і зьўляецца фэстывалем сусьветнай кваліфікацыі. Міжнародная федэрацыя спартыўных танцаў (IDSF) дазваляе правядзеньне 2-х такіх турніраў ў год на краіну.

Для правядзення Minsk Open 2004 запрошаныя судзьдзі са Швэйцарыі, Італіі, краінаў Прыбалтыкі, Украіны, Расеі, Грузіі, Румыніі, Польшчы. Чакаецца звыш 600 параў, ужо падалі заявы 400 параў з 13 краінаў. Зь Беларусі будуць рэпрэзэнтаваныя ўдзельнікі з клюбаў розных гарадоў.

Ініцыятарам правядзеньня фестывалю зьяўляецца Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт культуры і мастацтваў, катэдра харэаграфіі якога кожны год ажыцьцяўляе набор на спэцыяльнасьць бальны танец.

На прэс-канфэрэнцыі, што праводзілася 23 сьнежня, на пытаньні журналістаў адказалі дырэктар  фэстывалю, суддзя міжнароднай кваліфікацыі, выкладчык кафедры харэаграфіі Парахневіч Ірына Анатольеўна, загадчыца кафедры  харэаграфіі, дацэнт філялягічных навук Гуткоўская Сьвятляна Вячаславаўна і дэкан факультэтабеларускай традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва Калацэвіч Вячаслаў.

Фэстываль праводзіцца ў два дні па тры аддзяленьні (адпаведна ў 10.00, 15.00 і 18.00). Падчас перапынкаў і ў канцы кожнага аддзяленьня- забаўляльная і канцэртная праграмы. На ўрачыстым закрыцьці фестывалю 29 сьнежня выступіць знакаміты гітарыст Уладзімір Угольнік.

  • Фэстываль адбудзецца па адрасе вул. Беркута,11(ст.м. Пушкінская).
  • Замова квіткоў па тэл.2851700
  • Кошт: 5 тысячаў на дзённыя выступы і 12 тысячаў на фінал і канцэртную праграму ўвечары.
exi 00:00, 26/12/2004 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.