У Менску пройдзе прэм’ера «Спэктаклю № 7»

Новы плястычны спэктакль Яўгена Карняга — яго першая праца пасьля заканчэньня рэжысёрскай магістратуры ў Маскве. Гэта цалкам аўтарскі праект-экспэрымэнт, які ня мае драматургічнай асновы, але здольны агаліць самы выток чалавечых і сацыяльных пачуцьцяў. Напрыклад, што такое — страх? 10 і 11 чэрвеня на сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі.

Працы Карняга ўжо атрымалі прызнаньне гледачоў і крытыкаў як на радзіме, так і за мяжой: спэктакль «Не Танцы» — адзін з самых папулярных сярод публікі — неаднаразова быў прызнаны лепшым моладзевым спэктаклем на тэатральных фэстывалях Беларусі, Расіі і Польшчы; плястычны праект «Кафэ „Паглынаньне» на фэстывалі» «МартКонтакт 2010» атрымаў прыз за» За свабоду творчага самавыяўленьня» і «За экспэрымэнт і сьмеласьць».

Прэм’ера «Спэктаклю № 7» пройдзе 10 і 11 чэрвеня на сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі. Пачатак, а 19.00. Квіткі: 25 000 / 30 000 / 35 000. Інфалінія: (029) 678 23 99, (029) 878 23 99, (017) 286 04 63 (каса тэатру).

11:00, 03/06/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.