Перад нялёгкай сэсіяй - на цяжкі канцэрт!

26 сьнежня ў менскім клубе “Extreme” (ех-“Сафары”, вул.Сурганова, 47/1) адбудзецца другая частка прэзэнтацыі HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3 з удзелам гуртоў: ASGUARD (Магілёў), ZNICH, VIR, zygimont VAZA, ЗЬМЯЯ, Dialectic Soul (Рэчыца). Спэцыяльны госьць MORTEM (Масква). Пачатак 17:00. Праект “HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3” унікальны для беларускай “цяжкай” сцэны. Нягледзячы на тое, што метал-гурты як у Беларусі, так і у замежжы сьпяваюць у асноўным на ангельскай мове, вось ужо трэці год запар выдаецца цалкам беларускамоўная кампіляцыя “HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3”. Акрамя беларускіх каманд у праекце таксама прымаюць удзел і замежныя госьці: THIRD STONE (Галандыя), THE DZVIERY (Польшча), MORTEN (Расея) і інш. Некаторыя гурты (DEADMARSH, VICIOUS CRUSADE, DIVINA ENEMA), упершыню дзякуючы праекту засьпявалі на беларускай мове.
Нядаўна запрацаваў афіцыйны сайт альбома www.bma.tam.by, на якім можна атрымаць самыя апошнія навіны праекта, абмеркаваць складанкі на форуме, прагаласаваць за найбольш упадабаныя гурты і многае іншае.

Посьпех першай часткі прэзентацыі і шматлікія просьбы аматараў цяжкай музыкі, натхнілі БМАgroup на правядзеньне святочнай прэзентацыі альбома 26 сьнежня ў клубе “Extreme” (ех-“Сафары”, вул.Сурганова, 47/1). Вядучымі шоў будуць металічны Дзед Мароз (Алесь Таболіч, вакаліст гурта ZNICH) і Сьнягурка (Руся, вакалістка гурта INDIGA).

На канцэрце будзе разыграна 20 кампакт-дыскаў альбома і новых праграм удзельнікаў праекта: гуртоў ЗЬНІЧ і КАМАЕДЗІЦА.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.