Універсітэт ці дзіцячы садок?

Дэкан інжынэрна-будаўнічага факультэта Полацкага унівэрсытэта выклікае на размову бацькоў тых студэнтаў, якія падчас апошняй атэстацыі атрымалі больш за дзьве неатэстацыі.
Прычыну выкліку бацькоў ён нічым не тлумачыць, але спасылаецца на “клопат аб студэнтах”. У выніку "ініцыятывы" дэкана, бацькі павінны адпрошвацца з працы, губляць час і свае нэрвы каб пачуць пра тое, што іх дзіця атрымала 3 ці 4 неатэстацыі...

Ёсьць у Полацкім унівэрсытэце такая зьява – атэстацыя студэнтаў падчас вучэбнага працэсу. На працягу сэмэстра іх дзьве. Пасьля другой атэстацыі ля кабінета дэкана інжынэрна-будаўнічага факультэта А.А. Бакатовіча выстраіліся чэргі студэнтаў і іх бацькоў...

Сытуацыю, якая склалася пасься атэстацыі на інжынерна-будаўнічым факультэце, можна назваць дзіўнай: тых студэнтаў, у якіх больш за дзьве неатэстацыі дэкан факультэта Бакатовіч выклікае да сябе разам з бацькамі. Прычыну выкліку бацькоў ён нічым не тлумачыць, але спасылаецца на “клопат аб студэнтах”. У выніку такой "ініцыятывы" дэкана, бацькі павінны адпрошвацца з працы, губляць час і свае нэрвы каб пачуць пра тое, што іх дзіця атрымала 3 ці 4 неатэстацыі.

Прычым самі бацькі не да канца разумеюць навошта патрэбна атэстацыя: “Вось будуць іспыты, там і паглядзім, як вучацца нашыя дзеці”, – кажа маці адной са студэнтак. “Навошта гэта ўсё, толькі час губляецца, якога і так не хапае перад сэсіяй. Да таго ж мне 18 год, і я сам здольны адказваць за сваю вучобу і за сябе”, – кажа студэнт 2-га курса. “Я неатэстацыі ўсе адпрацаваў, але ўсё роўна сказалі, каб прыйшоў з бацькамі”, – кажа студэнт-першакурсьнік.

На іншых факультэтах -- спакайней. Студэнты, атрымаўшыя больш за дзьве неатэстацыі бяруць атэстацыйны ліст і адпрацоўваюць свае “н”–кі (неатэстацыі). Прычым нідзе бацькоў не выклікаюць, усё абыходзіцца размовай намесніка дэкана, ці самога дэкана са студэнтам.

У мяне ўзьнікае пытаньне: “З унівэрсітэта робяць школу, дзе за нейкія парушэньні выклікалі бацькоў? Ці гэта выбрыкі чалавека, якому няма чым сябе заняць, хоць ён і так ужо заняты – дэкан, як-ніяк!” 

Аляксей Лукашэвіч,
“Наваполацкі Студэнцкі Зьвяз” ЗБС

leva 00:00, 15/12/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3312 seconds.