Затрымалі...
Справа заведзеная па факце службовае падробкі дакумантаў супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманьні 16 лістапада ў Віньніцы сямі львоўскіх студэнтаў, актывістаў грамадзкае арганізацыі "Студентська хвиля", якія прыехалі ў абласны цэнтар для правядзеньня агітацыі за кандыдата ў Прэзыдэнты, лідэра ўкраінскае апазіцыі Віктара Юшчанку.
"Крымінальную справу завялі 29 лістапада на падставе калектыўнае заявы 7 львоўскіх студэнтаў па артыкуле 366 частцы 1 Крымінальнага кодэксу Украіны", - паведаміў пракурор Віньніцы, старэйшы дарадца юстыцыі Віктар Вайцішын.
Львоўскія студэнты заявілі, што пры затрыманьні супрацоўнікі міліцыі забралі ў іх пашпарты, якія не вярнулі пасьля іхнага вызвленьня. Пракурор сказаў, што супрацоўнікі пракуратуры вылучылі ў Ленінскім і Замасцянскім раённых адзьдзелах міліцыі дакуманты па фактах затрыманьня львоўськіх студэнтаў, дзе фігуравалі рапарты міліцыянтаў пра адсутнасьць у затрыманых дакумантаў, якія пацьверджвалі б асобу.
"Падчас праверкі два супрацоўнікі патрульна-паставое службы патлумачылі, што ў двох з трох затрыманых студэнтаў у Замасьцянскім раёне Віньніцы былі пашпарты, а пра існаваньне згаданых рапартаў ім нічога невядома, почарк і подпісы ў рапартах ня іхнія", - дадаў Віктар Вайцішын.
Злачынства па артыкуле 366 частцы 1 (службовая падробка) караецца штрафам да 50 неабкладзеных падаткам мінімальных даходы грамадзян альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да 3 год з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасьцю на тэрмін да 3 год.