Набор у Гданьскі ўнівэрсытэт: адрынутых прымуць
Абітурыенты, якім не хапіла ня столькі ведаў, колькі пратэкцыі, будуць прынятыя ў Гданьскі ўнівэрсытэт.
61-аму кандыдату, не хапіла 1-2 пункты (а трэба было мець 54) для таго, каб быць прынятымі на стацыянарныя студыі правазнаўства. Летам унівэрсытэт замест іх прыняў на навучаньне дзяцей мясцовых VIP-аў, якім не хапала па 20 і болей пунктаў. Гэты скандал быў выкрыты і апісаны выданьнем “Gazeta Wyborcza”. Зьверніцеся з прапановай да прыёмнай камісіі аб прыёме тых, хто набраў 53 і 52 пункты, -- сказаў прафэсар Анджэй Цэйнова, рэктар унівэрсытэту.- Так дамовіліся з дэканам правазнаўства.
Рашэньне ёсьць вынікам размовы з кіраўніцтвам ГУ, які правёў абаронца грамадзянскіх правоў Анджэй Золль. Якім будзе адказ прыёмнай камісіі?
Трэ праверыць, ці прыняцьцё гэтулькіх студэнтаў у палове акадэмічнага году ёсьць магчымым - кажа кіраўнік камісіі, прарэктар Яцэк Тарашкевіч.- Калі “новыя” зьмесьцяцца, тады мы іх прымем.
Карэспандэнты абтэлефанавалі некаторых кандыдатаў.
- З ахвотаю перавядуся на дзённае,- кажа Ёанна, якой не хапіла 2 пунктаў.- Трапіла на завочнае навучаньне, але сыйду адтуль, бо плачу 2 тыс. Злотых за сэмэстар, а гэта вялікі цяжар для бацькоў.
Аня (53 пкт.), якая пасьля публікацыяў “Gazety Wyborczej” трапіла ў Вышэйшую Школу Гаспадарчых і Палітычных Статункаў, гэтую магчымасьць не скарыстае:- Тут маю лепшыя ўмовы. Выкладаюць тыя самыя выкладчыкі з унівэрсытэту, але гурты ў нас меньшыя. Хоць зь іншага боку там дзяржаўны ўнівэрсытэт, іншая вартасьць дыплёму.
Паводле "Gazeta wyborcza"

Каментары праз FACEBOOK